BE RU EN

Рагозін зацікавіўся беларускай «абаронкай»

  • 23.10.2012, 9:37

Віцэ-прэм'ер Расеі Дзмітрый Рагозін наведае беларускія абаронныя заводы.

Таксама сёння ён абмяркуе з Аляксандрам Лукашэнкам перспектывы супрацоўніцтва ў абаронна-прамысловай сферы, паведамляе «Інтэрфакс-АВН».

«23 кастрычніка намеснік старшыні ўрада РФ Дзмітрый Рагозін прыбудзе з рабочым візітам у Менск. Віцэ-прэм'ер сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Міхаілам Мясніковічам, першым намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Сямашкам», - сказаў прадстаўнік апарата расейскага віцэ-прэм'ера.

Паводле яго слоў, Рагозін прыме ўдзел у пасяджэнні расейска-беларускай рабочай групы высокага ўзроўню па супрацоўніцтве прадпрыемстваў абаронна-прамысловых комплексаў Расеі і Беларусі, па выніках працы якога будзе падпісана выніковая заява.

«Расейская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам наведае беларускія абаронныя прадпрыемствы - ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» і ААТ «Пеленг», - адзначылі ў апараце віцэ-прэм'ера.

Апошнія навіны