BE RU EN

Кошты на газ выраслі на 12%

  • 22.10.2012, 12:35

Такія дадзеныя атрыманыя сёння ў выніку маніторынгу коштаў на менскіх і рэгіянальных газазаправачных станцыях.

Максімальны кошт, які назвалі рэспандэнты агенцтва, склаў BYR 4500 за літр. У Менску на большасці станцый кошты павялічаны да BYR 4400, піша агенцтва «Бізнэс-навіны».

Лімітавы максімальны рознічны кошт на звадкаваны газ для запраўкі аўтатранспарту быў павялічаны пастановай Мінэканомікі № 83 ад 12 кастрычніка 2012 года (тэкст пастановы апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 20 кастрычніка).

Згодна з пастановай, максімальны рознічны кошт павялічаны з BYR 4400 да BYR 4700 за літр. Таксама пастановай зменены лімітавы мінімальны рознічны кошт: з BYR 4000 да BYR 4270.

Апошнія навіны