BE RU EN

Стадыён «Дынама» зачыніцца на рэканструкцыю ў снежні

  • 19.10.2012, 16:36

Апошні футбольны матч менчукі ўбачаць 20 лістапада.

Галоўная футбольная арэна краіны - стадыён «Дынама» - з 1 снежня закрываецца на рэканструкцыю, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка.

- Стадыён «Дынама» зачыняецца на рэканструкцыю 1 снежня. Разлічваем камерцыйны складнік, які дапаможа знізіць бюджэтную нагрузку і зрабіць стадыён самаакупляльным, - сказаў Карпенка «Минскому курьеру».

Апошнім матчам на «Дынама» будзе матч Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і «Лілем».

Апошнія навіны