BE RU EN

Лукашэнка далажыў Перэсу аб нырцы экс-кіраўніка «Масада»

  • 19.10.2012, 13:36

На трэці дзень пасля аповяду на ўвесь свет пра перасадку печані Мэіру Дагану беларускаму кіраўніку патэлефанаваў прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс.

« ...Былі абмеркаваныя актуальныя пытанні развіцця двухбаковых стасункаў», - паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Варта адзначыць, што ізраільскія СМІ абверглі версію беларускага кіраўніка, згодна з якой былы ізраільскі выведнік звярнуўся да беларускіх урачэй, піша АФН.

«Шымон Перэс у ходзе размовы падзякаваў Лукашэнку за дапамогу ў лячэнні высокапастаўленага прадстаўніка Ізраіля», - гаворыцца ў паведамленні.

Што на самай справе сказаў Перэс галоўнаму беларускаму «папарацы», можна здагадвацца.

Апошнія навіны