BE RU EN

Аўтара «туалецішча» прызначылі старшынёй «савета рэспублікі»

  • 19.10.2012, 12:51

За кандыдатуру Рубінава сёння «прагаласавала» большасць «сенатараў» на першым пасяджэнні сесіі «савета рэспублікі» пятага склікання.

Аб гэтым перадае карэспандэнт БелТА.

Анатоль Рубінаў нарадзіўся 15 красавіка 1939 года ў горадзе Магілёве. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна.

З 2002 па 2006 год узначальваў Вышэйшую атэстацыйную камісію Рэспублікі Беларусь, з 2009 года - член гэтай камісіі.

З 2006 па 2008 год - першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

У кастрычніку 2008 года абраны членам «савета рэспублікі», 31 кастрычніка гэтага ж года - намеснікам старшыні «савета рэспублікі», а 24 траўня 2010 года - старшынёй.

Анатоль Рубінаў вядомы сваімі адыёзнымі выказваннямі, але больш за ўсё праславіўся, мабыць, як «паэт».

Апошнія навіны