BE RU EN

Гуманітарная катастрофа ў Салігорску: у горадзе знікла вада

  • 19.10.2012, 11:41

У горадзе адсутнічае як гарачая, так і халодная вада.

Як паведаміў чытач charter97.org, вада знікла яшчэ ўчора ўвечары, прычынай стала аварыя на «Водаканале».

Сітуацыю абяцалі хутка выправіць, але да гэтага часу нічога не змянілася.

Як паведаміў чытач, з-за таго, што нават у найбуйнейшых крамах ужо немагчыма знайсці звычайную пітную ваду, яе пачалі развозіць у цыстэрнах. Па горадзе ходзяць чуткі, што ваду ўключаць толькі заўтра.

Апошнія навіны