BE RU EN

Гульцы БАТЭ патрапілі ў топ-20 Лігі Чэмпіёнаў

  • 18.10.2012, 17:38

Два гульца БАТЭ ўвайшлі ў рэйтынг 20 лепшых футбалістаў Лігі чэмпіёнаў сезону.

Гэты спіс апублікаваны на амерыканскім спартыўным партале Bleacher Report.

Пасля сенсацыйных перамог барысаўскага клуба над «Лілем» і «Баварыяй» парталам былі адзначаны Андрэй Гарбуноў і Аляксандр Валадзько. Галкіпер зрабіў 12 сэйваў, а паўабаронца аддаў дзве выніковыя перадачы і забіў адзін гол.

Наступны паядынак барысаўчане правядуць на менскім стадыёне «Дынама» 23 кастрычніка з іспанскай «Валенсіяй».

Апошнія навіны