BE RU EN

Валерый Булгакаў аштрафаваны на 500 тысяч

  • 18.10.2012, 13:47

Таксама канфіскаваны ўвесь даход ад продажу часопіса «Arche» на агульную суму 875 тысяч рублёў.

Такое рашэнне прыняў суд Гродзенскай вобласці. Валерый Булгакаў быў абвінавачаны ў «незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці», паведамляе «Радыё Свабода».

14 верасня ён прыехаў у Гродна, каб прадставіць новую кнігу з серыі часопіса «Arche» «Саветызацыя Заходняй Беларусі» аўтарства гісторыка Яна Шумскага.

На сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспекцыі і зрабілі «кантрольную закупку». Пасля гэтага яны канфіскавалі каля двухсот асобнікаў часопіса і кніг, на якія не было накладных.

Апошнія навіны