BE RU EN

Стаўка рэфінансавання зноў пойдзе ўверх

  • 18.10.2012, 11:20

Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова не выключае павышэння стаўкі рэфінансавання.

Пра гэта яна паведаміла сёння журналістам у «палаце прадстаўнікоў», перадае БелТА.

Па словах старшыні праўлення, у кастрычніку Нацбанк прыняў рашэнне не змяняць стаўку рэфінансавання - не павышаць і не зніжаць яе. «Па выніках кастрычніка мы будзем глядзець, ці трэба нейкія рухі рабіць у той ці іншы бок. Не выключана, што калі трэба будзе зрабіць больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку, то прыйдзецца стаўку і павысіць, для таго каб дзесьці не было рэзкіх ваганняў і па залішніх грошах, каб яны, гэтыя лішнія грошы, не ішлі на валютны рынак», - сказала Надзея Ермакова.

У той жа час, адказваючы на пытанне аб рэальнасці дасягнення да канца года прагнознага паказчыка стаўкі рэфінансавання ў 25-26%, Надзея Ермакова адзначыла, што не лічыць гэты прагноз невыканальным. «Я не думаю, што мы такія ўжо бязладныя ў цэлым у эканоміцы. Стаўка рэфінансавання павінна быць на станоўчым узроўні ў адносінах да інфляцыі», - патлумачыла кіраўнік Нацбанка.

Апошнія навіны