BE RU EN

Расейскі алігарх падарыў беларускаму дыктатару «Майбах»

  • 16.10.2012, 16:20

Дарагі падарунак кіраўнік атрымаў на свой дзень нараджэння.

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра гэта падчас сваёй прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Шчыра кажучы, мне на дзень нараджэння адзін расейскі чалавек падарыў «Майбах». Гэта той жа «Мэрсэдэс», але яго вытворчасць закрылі. Машына стаіць у гаражы, я аддаў у гараж дзяржаве, яна павінна абслугоўваць прэзідэнта», - сказаў кіраўнік.

«Тыдзень таму я спытаў: дзе гэтая машына? Там дзверы перакошаныя, яе рамантавалі. Нядаўна кіроўца сказаў: на «Камунарку» паедзем, але не стаў яе браць», - адзначыў Лукашэнка. «Нават кіроўца разумее, што нават прэзідэнта нельга на гэтай рэдкай машыне вазіць», - сказаў Лукашэнка.

Адзначым, што кошты на аўтамабілі «Майбах» 2007 - 2010 гадоў выпуску вар'іруюцца ад 600000 да 1400000 даляраў ЗША.

Апошнія навіны