BE RU EN

Мастака Міхаіла Гуліна звольнілі з БНТУ

  • 16.10.2012, 13:24

Яго праект «Прыватны манумент» палічылі палітычным.

Выкладчыка Архітэктурнага факультэта Міхаіла Гуліна звольнілі пасля яго затрымання на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта мастак паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Міхаіл Гулін працаваў старшым выкладчыкам кафедры «Малюнак, акварэль і скульптура» у БНТУ.

Аб звальненні яму паведаміў дэкан. «У мяне няма часу, пішыце па ўласным», - сказаў ён Міхаілу Гулін.

Міхаіл Гулін разам з валанцёрамі быў затрыманы 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Менска. Мастак ствараў праект «Прыватны манумент»: ён хадзіў па горадзе з трыма ружовымі кубамі і жоўтым паралелепіпедам і на плошчах выстаўляў іх у форме розных фігур.

Суды над імі пройдуць 22 і 26 кастрычніка.

Апошнія навіны