BE RU EN

Кубінцам дазволілі выязджаць за мяжу

  • 16.10.2012, 12:12

Урад Кубы абвясціў аб адмене выязных віз для сваіх грамадзян са студзеня наступнага года.

Такім чынам, грамадзянам выспы з гэтага часу бесперашкодна дазволена выязджаць за мяжу на тэрмін да двух гадоў. Раней максімальны тэрмін, на які магла быць выдадзена віза, складаў 11 месяцаў, а дысідэнтам маглі адмовіць у яе атрыманні, паведамляе ВВС.

Для выезду за мяжу раней трэба было атрымаць спецыяльны дазвол, для афармлення якога было неабходна прадставіць ліст з іншай краіны. Выязныя візы былі маладаступныя для большасці кубінцаў з-за кошту. У выпадку пагарды правілам, урад мог канфіскаваць маёмасць парушальніка.

Апошнія навіны