BE RU EN

Станіслава Шушкевіча нарэшце выкраслілі са спісу «невыязных»

  • 12.10.2012, 15:00

Роўна праз 6 месяцаў пасля забароны на выезд палітыку паведамілі, што ён больш не з'яўляецца «невыязным».

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна Менска першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу выдалі даведку, паводле якой у банк дадзеных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права якіх на выезд з Беларусі часова абмежавана, палітык унесены на падставе пазову Міністэрства юстыцыі РБ, прад'яўленаму яму ў судзе 05.03.2012», піша «Народная воля».

У самым Мінюсце Станіславу Шушкевічу заявілі, што ніякага пазову не было і адправілі палітыка ў МУС. Там папрасілі напісаць заяву і праз дзесяць дзён адказалі наступнае:

«... праведзенай праверкай пацвярджаецца факт тэхнічных збояў у перадачы інфармацыі ў банк дадзеных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежаванае ў перыяд часу з 24.02.2012 па 10.03.2012, вынікам якіх з'явілася ўнясенне ў яго ілжывых звестак аб Вас».

Нагадаем, 18 сакавіка былому старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіславу Шушкевічу адмовілі ў выездзе з краіны. 77-гадовага палітыка не прапусцілі праз беларуска-літоўскую мяжу. Пры праверцы дакументаў памежнік у званні капітана сказаў, што ёсць загад не выпускаць Шушкевіча з краіны.

Апошнія навіны