BE RU EN

П'яны менчук «замінаваў» чыгуначны вакзал

  • 12.10.2012, 10:24

Чарговы выпадак ілжывага мінавання аб'ектаў у Менску адбыўся вечарам 11 кастрычніка.

У 19.25 у Менскі аддзел транспартнай міліцыі ад аператара службы «102» ГУУС Менгарвыканкама паступіла паведамленне аб званку невядомага мужчыны. Той, хто тэлефанаваў заявіў, што ў камеры захоўвання чыгуначнага вакзала Менск-Пасажырскі знаходзіцца сумка з выбухоўкай, піша БелаПАН.

З памяшкання былі эвакуяваныя 25 чалавек - пасажыры і работнікі вакзала. Ніякіх выбухованебяспечных прадметаў там не аказалася.

У 19.35 у пераходным тунэлі вакзалу супрацоўнікі міліцыі затрымалі чалавека, які тэлефанаваў. Ім аказаўся раней судзімы за крадзяжы і рабаванні менчук, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Высветлілася, што 1 жніўня ў дачыненні да яго ўжо ўзбуджалася справа за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы па ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса. Таму на гэты раз Кастрычніцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да менчука распачата справа ўжо па ч. 2 арт. 340 КК. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны