BE RU EN

У Віцебску чакаюць «плюшавы дэсант»

  • 11.10.2012, 13:14

Краязнаўчы музей горада збіраецца адзначыць Сусветны дзень плюшавага мішкі выставай і дабрачыннай акцыяй

Выстава адкрыецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 26 кастрычніка, піша «Комсомольская правда в Беларуси». Тут паселяцца 40 цацачных медзведзянятаў. Выстава адкрываецца напярэдадні Сусветнага дня плюшавага мішкі, які адзначаецца 27 кастрычніка. Дарэчы, у гэтым годзе цаццы спаўняецца 112 гадоў.

Як распавялі ў краязнаўчым музеі, такіх старых мішак ў экспазіцыі не будзе. Усе сорак цацак, якія змогуць убачыць наведвальнікі, - з прыватнай калекцыі. Самая старэйшая з іх была выпушчаная дваццаць гадоў таму. Ёсць сярод цацак і класічныя «тэддзі», і пластыкавыя, і гіпсавыя цацкі. Самы маленькі медзведзяня - ростам усяго ў адзін сантыметр, самы вялікі - паўметровы.

Увесь час, што застаўся да пачатку выставы, у краязнаўчы музей можна прыносіць цацачных медзведзянятаў. Яны не стануць экспанатамі, а будуць падораны выхаванцам дзіцячага дома. Для дзяцей-сірот супрацоўнікі музея плануюць падрыхтаваць яшчэ і пазнавальна-забаўляльную праграму.

Апошнія навіны