BE RU EN

Вяртацца да «дакрызісных» нормаў правозу бензіну не плануюць

  • 10.10.2012, 11:36

Хутка будзе роўна год, як выязджаць за мяжу на аўтамабілі стала магчымым раз у 8 дзён.

Вяртання да старых нормаў выезду - раз у 5 дзён - не плануецца. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў кіраўнік прэс-службы Мытнага камітэта Ігар Пяшко:

«Вы ж цудоўна разумееце, што парытэт коштаў захоўваецца да гэтага часу. Таму - розніца ёсць і, усё ж такі, праблема (вывазу беларускіх нафтапрадуктаў) такім чынам вырашаецца».

Нагадаем, адпаведную пастанову № 1554 аб памяншэнні колькасці выездаў за мяжу на аўтамабілі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падпісаў 18 лістапада 2011 года. Дзейнічаць яна пачала з 21 лістапада. З тых часоў па страхоўцы на 15 дзён выехаць за мяжу можна не 3 разы, а толькі 2.

Апошнія навіны