BE RU EN

Міліцэйскае бязмежжа ўзаконяць

  • 1.10.2012, 15:06

Лукашэнка запатрабаваў заканадаўча павялічыць ўладу міліцыі.

«Мы павінны адразу падумаць аб павелічэнні ўлады міліцыі. Ні ўчастковы, ні міністр, ні іншыя, ніхто не павінен бегаць па дзесяць разоў па адным і тым жа месцы і ўгаворваць кагосьці. Міліцыянт павінен прыйсці і на падставе выразна заканадаўча прапісаных нормаў запатрабаваць выканання абавязкаў той ці іншай асобай, і больш там не з'яўляцца», - заявіў Лукашэнка ў панядзелак, прымаючы з дакладам кіраўніка МУС Ігара Шуневіча, піша «Інтэрфакс».

Такім чынам, адзначыў кіраўнік, «узмоцніцца і адпаведная ўлада службовых асоб у міліцыі, і не толькі ў міліцыі».

Варта адзначыць, што праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі адзначаюць, што паўнамоцтваў у беларускай міліцыі і без таго больш чым дастаткова, асабліва для правядзення рэпрэсій і падаўлення іншадумства.

Апошнія навіны