BE RU EN

ПЦ «Вясна»: Алесь Бяляцкі не ў ШЫЗА

  • 1.10.2012, 12:47

Інфармацыя аб змяшчэнні Алеся Бяляцкага ў ШЫЗА, якую раней распаўсюдзіла ІАУ «Платформа», не пацвердзілася.

Пра гэта праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома 1 кастрычніка - пасля таго, як палітвязня ў Бабруйскай калоніі № 2 наведаў адвакат.

Нагадаем, увечары 27 верасня з'явілася інфармацыя аб тым, што старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі напярэдадні свайго 50-годдзя, якое прыходзіцца на 25 верасня, быў змешчаны ў штрафны ізалятар.

Апошнія навіны