BE RU EN

The Daily Telegraph: Асад здаў Кадафі французскім спецслужбам

  • 1.10.2012, 11:52

Сірыйскі кіраўнік Башар Асад адыграў ключавую ролю ў пайманні былога лівійскага лідэра Муамара Кадафі.

Пра гэта піша ў панядзелак брытанская газета The Daily Telegraph са спасылкай на былога высокапастаўленага супрацоўніка лівійскай выведкі Рамі аль-Убейдзі, паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле яго слоў, сірыйскі ўрад перадаў французскім спецслужбам нумар спадарожнікавага тэлефона Кадафі, па якім ім удалося вылічыць яго месцазнаходжанне.

Як адзначае выданне, Асад прапанаваў Парыжу тэлефонны нумар Кадафі ў той момант, калі ўвага міжнароднай супольнасці стала пераключацца з Лівіі на нарастальны гвалт у Сірыі.

«У абмен на гэта Асад атрымаў з боку французаў абяцанне даць яму час і аслабіць палітычны ціск на рэжым - што і адбылося», - сказаў аль-Убейдзі.

Былы выведнік таксама распавёў, што менавіта Францыя арганізавала аперацыю па злове Кадафі, «накіраваўшы лівійскіх паўстанцаў у месца, дзе была засада, у ходзе якой быў перахоплены канвой Кадафі».

Апошнія навіны