BE RU EN

Перавыдатак электраэнергіі абыйдзецца на 30% даражэй

  • 27.01.2012, 12:20

Перавыдатак электраэнергіі пасля ўвядзення ў Беларусі ліміту на яе спажыванне абыдзецца беларусам на 30% даражэй.

Пра гэта распавёў падчас прамой лініі ў газеце «Рэспубліка» намеснік начальніка ўпраўлення збыту энергіі ДВА «Белэнерга» Віктар Жыткевіч, паведамляе БелТА.

«Пры спажыванні электраэнергіі звыш нарматыву тарыф вырасце на 30%», - сказаў прадстаўнік «Белэнерга».

Віктар Жыткевіч растлумачыў, што сёння насельніцтва рэспублікі пакрывае толькі 27% выдаткаў, неабходных на выпрацоўку 1 кВт.г. Урад паставіў задачу выйсці на стоадсоткавую аплату паслугі да 2015 года. «Таму ліміты на электраэнергію, пра якія зараз так шмат кажуць, - гэта адзін з першых крокаў у гэтым кірунку. Пры ўсталяванні лімітаў электраспажывання не будзе прымацца пад увагу, што гэта за дом: у горадзе, вёсцы ці ў катэджным масіве... Для ўсіх падыход аднолькавы», - адзначыў прадстаўнік «Белэнерга».

Апошнія навіны