BE RU EN

30 менскіх сем'яў пазбавіліся кватэр

  • 10.01.2012, 10:45

Усе яны былі злоснымі даўжнікамі па аплаце паслугаў ЖКГ.

Пры гэтым 24 сям'і пераехалі ў жыллё меншай плошчы, яшчэ 6 - да сваякоў. Яны пазбавіліся кватэр за антысанітарыю.

Пра гэта БелТА паведамілі ў дзяржаўным аб'яднанні «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Як правіла, суды прымаюць рашэнне аб высяленні ці перасяленні даўжнікоў праз 6 месяцаў з пачатку падачы пазову. Неплацельшчыкам даецца магчымасць пагасіць доўг. Але жыхары 30 сталічных кватэр не змаглі аплаціць даўгі, таму выселеныя са свайго жылля.

У цэлым за мінулы год пратэрмінаваная запазычанасць за паслугі ЖКГ знізілася ў Менску больш чым на 500 мільёнаў рублёў да 4,5 мільярдаў рублёў. Характэрна, што найбольш шматлікае войска неплацельшчыкаў (94% пратэрмінаванай запазычанасці) складаюць тыя, хто не разлічваецца адносна непрацяглы перыяд - да трох месяцаў. У асноўным, гэта недысцыплінаваныя жыхары, якія папросту забываюць або не паспяваюць ў тэрмін разлічыцца з камунальнікамі, плацяць раз на два месяцы. Каля 6% ад агульнай сумы доўгу прыпадае на тых, хто не плаціць па рахунках ад 3 месяцаў і нават да 5 гадоў. У дачыненні да даўжнікоў-рэкардсменаў чакаецца прыняцце канчатковых рашэнняў па высяленні з займаных кватэр.

Апошнія навіны