BE RU EN

Зьмітра Дашкевіча будуць судзіць у калёніі 13 верасьня

  • 9.09.2011, 19:20

Палітвязьня Дашкевіча, як “злоснага парушальніка”, могуць накіраваць у турму крытага тыпу.

Пра гэта прэс-службе МФ 9 верасьня паведаміла Наста Палажанка. Адвакату Дашкевіча прыйшло паведамленьне, у каторым пазначана, што 13 верасьня ўнутры калёніі адбудзецца судовае паседжаньне. Будзе разглядацца пытаньне зьмены месца адбыцьця пакаранньня ў сувязі са статусам Зьмітра Дашкевіча — “злосны парушальнік рэжыму унутранага ўтрыманьня”.

Як лічыць Наста Палажанка, судовае паседжаньне ў калёніі ладзіцца, каб перавесьці Зьмітра Дашкевіча ў так званую “крытку” — турму крытага тыпу.

Калі Дашкевіча прызнаюць парушальнікам, Зьмітра, верагодна, перавядуць у турму крытага тыпу ў Гародні.

Апошнія навіны