BE RU EN

Квіток на праезд падаражэе да 1700 рублёў?

  • 27.09.2011, 15:41

Кошт праезду ў Менску трэба падняць да 1700 рублёў за паездку.

Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін падчас прыёму грамадзянаў па асабістых пытаннях, які адбыўся ў мінулы чацвер у Брэсцкім гарвыканкаме, перадае «Вячэрні Брэст».

«Па нашых падліках, на сённяшні дзень кошт праезду трэба падняць да 1200 рублёў у абласных цэнтрах і да 1700 у Менску, - адказаў Анатоль Калінін на пытанне журналістаў, колькі павінен каштаваць квіток у аўтобусе, каб аўтапрадпрыемствы працавалі без стратаў. - Мы кожны месяц павялічваем кошт праезду на 5%, але гэта не вырашае праблем, якія склаліся з коштаўтварэннем у гэтай сферы і пакрыццём выдаткаў перавозчыкаў. Патрэбен рашучы крок у бок павелічэння кошту на праезд, але пакуль мы ў сілу аб'ектыўных прычынаў у эканоміцы не можам яго зрабіць».

Апошнія навіны