BE RU EN

За Алеся Бяляцкага паручыліся больш за 100 чалавек

  • 9.08.2011, 13:50

Больш за 100 подпісаў па Беларусі сабралі праваабаронцы цэнтра прававой дапамогі «Вясна» пад паручальніцтва за вызваленне з-пад варты Алеся Бяляцкага.

«Мы толькі ўчора абвясцілі збор подпісаў, а сёння ўжо маем больш за сто. Людзі ідуць самі. Вось нядаўна прыходзіў Уладзімір Някляеў з жонкай, падпісаліся Аляксандр Фядута, Жана Літвіна, Алег Гулак, Гары Паганяйла і яшчэ шмат вядомых людзей. Актыўна збіраем подпісы не толькі ў Менску, але і па ўсёй Беларусі. Разлічваем хутка аднесці ў пракуратуру не менш за тысячу подпісаў пад паручальніцтва за Алеся Бяляцкага», - паведаміў Уладзімір Лабковіч з «Вясны».

Па словах адваката Зміцера Лаеўскага, які бачыўся з Бяляцкім 8 жніўня на «Валадарцы», праваабаронца на ўмовы ўтрымання не скардзіўся, следчых дзеянняў з ягоным ўдзелам з 5 жніўня не было. 9 жніўня сябры і калегі разлічваюць перадаць Алесю Бяляцкаму перадачу, якую сабралі днём раней, але з-за перапынку яе 8 жніўня не прынялі, паведамляе радыё «Свабода».

Апошнія навіны