BE RU EN

Amnesty International: Арышт Алеся Бяляцкага палітычна матываваны

  • 8.08.2011, 8:51

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International лічыць, што арышт Алеся Бяляцкага мае на мэце перашкодзіць ягонай законнай дзейнасці ў якасці абаронцы правоў чалавека.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» аказвае дапамогу асобам і сем'ям, якія пацярпелі ад разгону дэманстрацый, гаворыцца ў адмысловай заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі.

Amnesty International называе беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіі ў Беларусі супраць грамадзянскай супольнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. І лічыць, што затрыманне Алеся Бяляцкага з'яўляецца часткай пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці і абаронцаў правоў чалавека з боку беларускіх уладаў.

Апошнія навіны