BE RU EN

Камерсантаў раскулачаць

  • 30.08.2011, 15:42

Прыватны бізнес павінен падзяліцца з дзяржавай сваімі звышпрыбыткамі, якія будуць накіраваныя на сацыяльную падтрымку насельніцтва.

«Усе прыбыткі ад росту коштаў накіруем на меры сацыяльнай падтрымкі. Гэта тычыцца як бюджэту, так і камерцыйных арганізацый. Там, дзе ўтварыліся звышпрыбыткі, гэтыя звышпрыбыткі павінныя быць выключаныя», - адзначыў Лукашэнка ў аўторак на нарадзе па сацыяльна-эканамічных пытаннях, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Бізнес, прыватныя прадпрыемствы павінныя падставіць дзяржаве плячо», - сказаў кіраўнік.

Па ягоных словах, усе сродкі, атрыманыя за кошт «залішняга росту коштаў ва ўсіх сегментах эканомікі, будуць сабраныя ў адмысловы фонд і адпраўленыя людзям - малазабяспечаным, шматдзетным сем'ям, дзецям».

«Хачу нагадаць, што сацыяльная адказнасць бізнесу - гэта не лозунг, а інструкцыя да дзеяння», - заявіў т.зв. прэзідэнт.

Апошнія навіны