BE RU EN

Нацбанк «нацыяналізаваў» валютныя дэпазіты?

  • 25.08.2011, 22:35

Паводле інфармацыі неафіцыйных крыніцаў, Нацбанк прымусіў беларускія банкі прадаць валютныя дэпазіты насельніцтва.

Як паведаміла “Белсату” крыніца з аднаго беларускага банку, дэпазіты пайшлі на падтрыманне золатавалютных рэзерваў краіны, продаж ажыццяўляўся паводле курсу 3 тысячы беларускіх рублёў за долар. “Калі ўсе ўкладнікі раптам вырашаць забраць з банкаў свае грошы, вярнуць іх змогуць толькі 10–15 %. А банкам ізноўку давядзецца звяртацца па валюту ў Нацбанк, але зразумела, што набываць яе яны будуць зусім за іншыя кошты”, – гаворыць крыніца.

Апошнія навіны