BE RU EN

Справа супраць Лябедзькі спыненая

  • 25.08.2011, 11:57

Сёння раніцай лідэр АГП Анатоль Лябедзька атрымаў за подпісам старэйшага следчага СУ ПР ГУУС Менгарвыканкама капітана міліцыі Д.А. Дышэнкі апавяшчэнне аб спыненні крымінальнага пераследу.

У атрыманым палітыкам дакуменце сказана: «Паведамляем вам, што па крымінальнай справе нумар 10011110362 узбуджанай 20.12.2010 па ч.ч. 1, 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь па факце здзяйснення масавых беспарадкаў крымінальны пераслед у дачыненні да Лябедзькі А. В. пастановай ад 23.08.2011 спынены на падставе п.2 ч. арт. 29 КПК ў сувязі з адсутнасцю ў дзеі складу злачынства.

Акрамя таго, Вам тлумачыцца, што ў адпаведнасці з ч. 1 арт 253 КПК Рэспублікі Беларусь пастанова аб спыненні крымінальнага пераследу можа быць абскарджаная пракурорам горада Менска».

Сам палітык у каментары ucpb.org назваў гэтае рашэнне «поўнай нечаканасцю». Таксама Анатоль Лябедзька адзначыў:

«Я, безумоўна, задаволены гэтым рашэннем. Але пры гэтым мае пачуцці носяць папярэдні і абмежаваны характар. Я не магу адчуваць сябе камфортна, пакуль мае калегі і проста невінаватыя людзі пазбаўленыя волі. Ды і ў адносінах да сябе не спяшаюся казаць закончанымі словамі. Магу сцвярджаць адно - я задаволены сваімі паводзінамі ў апошнія восем месяцаў, з якіх амаль палова прыпадае на знаходжанне ў СІЗА КДБ. Увесь гэты час я быў палітычным закладнікам Чырвонага дома. Маё сумленне не выстаўляе мне прэтэнзій і дакораў. Я годна прайшоў гэты шлях і лічу сябе пераможцам».

Апошнія навіны