BE RU EN

МЗСы Германіі і краін Балтыі: Беларускія «парадкі» недапушчальныя ў цэнтры Еўропы

  • 25.08.2011, 10:25

Міністры замежных справаў Германіі і прыбалтыйскіх краін выказалі заклапочанасць падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі.

Сустрэча кіраўніка германскага МЗС Гіда Вестэрвеле і ягоных калегаў з Латвіі, Літвы і Эстоніі адбылася ў нямецкім горадзе Бінц на выспе Руген, паведамляе Deutsche Welle.

Бакі выказалі заклапочанасць падзеямі ў Беларусі. Назіраючы за тым, што адбываецца ў паўночнай Афрыцы, нельга забывацца на тое, што па суседстве прыгнятаюць людзей і кідаюць іх у турмы, адзначыў Вестэрвеле. Ён заявіў аб салідарнасці з тымі, хто «выступае за дэмакратыю і свабоду».

Міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт падкрэсліў, што «беларускія парадкі» недапушчальныя ў «цэнтры Еўропы».

Апошнія навіны