BE RU EN

Віцебская міліцыя забаўляецца (Фота)

  • 24.08.2011, 12:11

Мясцовы актывіст Хрыстафор Жаляпаў не пакідае надзеі правесці мітынг у падтрымку асуджаных за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года.

Аднак у чарговы раз ён атрымаў забарону на правядзенне масавага мерапрыемства.

Як паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска», мінулы раз міліцыя і хуткая дапамога спасылаліся на занятасць персаналу. Зараз УУС Віцебскага аблвыканкама даслала больш прамы і прастадушны адказ - у міліцыі палічылі немэтазгодным ахоўваць апазіцыйны мітынг з-за запланаванай спартова-забаўляльнай праграмы для жыхароў інтэрнатаў прадпрыемстваў і арганізацый Чыгуначнага раёна Віцебска.

Ну, а паколькі Жаляпаву ў чарговы раз не атрымалася заключыць дамову на абслугоўванне масавага мерапрыемства, адміністрацыя раёна ў чарговы раз адмовіла яму ў правядзенні мітынгу.

Апошнія навіны