BE RU EN

У Віцебску з'явіліся партрэты Андрэя Саннікава (Фота)

  • 19.08.2011, 17:16

На знак салідарнасці з палітвязнямі віцебскія актывісты расклеілі дзясяткі партрэтаў Андрэя Саннікава.

Як паведамляе «Радыё Свабода», акцыя была праведзеная 19 жніўня: 8 месяцаў таму адбыліся прэзідэнцкія выбары і грамадскія пратэсты ў Менску, у арганізацыі якіх быў абвінавачаны кандыдат на прэзідэнцкую пасаду.

Партрэты Андрэя Саннікава з'явіліся ў Віцебску на цэнтральных вуліцах. Па словах тых, хто займаўся распаўсюдам, мінакі тасама выказваліся аб салідарнасці з палітзняволенымі і жадалі Андрэю Саннікаву здароўя і моцы ў зняволенні. Ён пакараны 5-ю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыма ў Наваполацку Віцебскай вобласці.

Апошнія навіны