BE RU EN

Кіраўніка «Вспульноты польскай» спынілі на мяжы

  • 15.08.2011, 11:37

Грамадскі дзеяч ехаў у Гродна, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных Святу войска польскага.

Прычыну забароны на ўезд у Беларусь Логіну Камалоўскаму не патлумачылі. За апошні месяц гэта ўжо другі падобны выпадак з ім. Папярэдняя спроба патрапіць у Беларусь скончылася для яго таксама беспаспяхова, паведаміла «Еўрарадыё».

Нагадаем, што сёння ноччу яшчэ адзін паляк, еўрадэпутат Марэк Мігальскі, не змог перасекчы польска-беларускую мяжу. Яму таксама не патлумачылі прычынаў адмовы ва ўездзе.

Апошнія навіны