BE RU EN

Сёння вяселле ў палітвязня Паўла Вінаградава (Фотарэпартаж)

  • 22.07.2011, 13:16

Яно павіннае прайсці наўпрост у калоніі «Ваўчыныя норы».

Павел пабярэцца шлюбам са сваёй дзяўчынай Святланай Гарохавік. Яны абодва спадзяюцца, што адміністрацыя калоніі не перадумае ў апошні момант і не адменіць запланаванае вяселле, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што Павел Вінаградаў быў прысуджаны да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у пратэстах у Менску 19 снежня. Пакаранне хлопец адбывае ў Івацэвічах.

Нявеста прыкметна хваляваліся (як, зрэшты, і ўсе нявесты ў свеце). Пасля рэгістрацыі шлюбу маладыя правядуць разам тры дні ў калоніі, у асобным пакоі для спатканняў. На цырымонію пусцяць бацькоў маладых і дваіх сведак.

З сабой на тры дні спаткання можна ўзяць ежу. Святлана напякла столькі, што можна было б зладзіць сапраўдны банкет.

Спіс прадуктаў складаўся з 45-ці пунктаў. Выносіць сумкі са ссабойкай прыйшлося ў шэсць рук.

Бацька Паўла Вінаградава.

Бацькі нявесты.

Праводзіць Святлану прыехалі блізкія сяброўкі.

Апошнія навіны