BE RU EN

Маці палітвязня прысудзілі да 10 сутак арышту

  • 21.07.2011, 12:22

Маці палітвязня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід была затрыманая ўчора на «маўклівай» акцыі пратэсту ў Менску.

Сёння суд Цэнтральнага раёна вынес прысуд Алене Ліхавід - 10 сутак арышту (суддзя Вайцюховіч).

Жанчыну затрымалі каля кінатэатра «Перамога». Калі адбываліся арышты, жанчыны, якіястаялі побач, пачалі пляскаць на знак пратэсту. Амапаўцы кінуліся на жанчын.

Нагадаем, 20-гадовага актывіста Мікіту Ліхавіда за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня прысудзілі да трох з паловай гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Апошнія навіны