BE RU EN

Канцэрты Вайцюшкевіча забароненыя

  • 20.07.2011, 17:05

Выступленне Зміцера Вайцюшкевіча 20 ліпеня не адбудзецца.

Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» арганізатар канцэрта Павел Кашырын.

Першапачаткова музыка, якому сёння споўнілася 40 гадоў, павінен быў правесці канцэрт «Пра час і пра сябе» ў ДК Ветэранаў. Але яго адмянілі, спаслаўшыся на рамонт. Сёння раніцай Зміцер Вайцюшкевіч паведаміў «НН», што, магчыма, канцэрт адбудзецца ў зале Чырвонага касцёла.

«За гэтыя два дні я абышоў усе магчымыя памяшкання і ўсюды нам адмовілі», - распавёў Павел Кашырын. Ён кажа, што канцэрт можа адбыцца заўтра ў адным з менскіх кафэ, але гэта яшчэ пакуль недакладная інфармацыя.

Вярнуць грошы за квіткі можна заўтра, 21 ліпеня, каля ДК Ветэранаў з 18 да 19-ці. Тэлефон для кантактаў: +375 29 671 58 65 (vel).

Апошнія навіны