BE RU EN

Новая рэзідэнцыя дыктатара: Залатыя краны і выдатныя краявіды (Відэа)

  • 16.07.2011, 11:52

Сакрэтная рэзідэнцыя на Браслаўскіх азёрах цалкам гатовая да прыёму гаспадара.

Новая рэзідэнцыя Адександра Лукашэнкі збудаваная на беразе унікальнага возера Паўночны Волас на Браслаўшчыне, на тэрыторыі заказніка «Міжвозерны», дзе да гэтага часу забаранялі нават разводзіць вогнішчы і прыязджаць на аўтамабілях. Лекавыя гліны возера Паўночны Волас параўноўваюць з глінамі Мёртвага мора.

Рэзідэнцыю ўзвялі ў самыя кароткія тэрміны ў той час, калі ўся краіна стаіць у чэргах за валютай, а заробкі ўпалі ў два разы.

У рэдакцыю charter97.org перадалі невялікі відэарэпартаж, які дае ўяўленне аб тым, у якіх умовах беларускі дыктатар вымушаны змагацца з эканамічным крызісам, які наваліўся на краіну. На відэа - асабістыя пакоі хлопчыка Колі і ягонага таты. Па словах відавочцы, усё выглядае сціпла і без празмернасцяў: залатая сантэхніка, выдатны від з вакна, запаведнае месца.

Падтрымліваць ўтульнасць у новай рэзідэнцыі будзе 60 чалавек абслуговага персаналу.

Апошнія навіны