BE RU EN

Затрыманыя не менш за тры удзельнікі акцыі «Стоп-бензін»

  • 8.06.2011, 11:53

Cтало вядома аб як мінімум трох затрыманых у Менску удзельніках акцыі «Стоп-бензін».

Дакладна вядома, што сярод затрыманых - Павел Груздзіловіч, сын журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча.

У ліку затрыманых таксама актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Кавалгін. Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Анастасія Лойка, 7 чэрвеня, прыкладна ў 20.30, на праспекце Незалежнасці супрацоўнікі міліцыі затрымалі невядомую дзяўчыну з плакатам «Стоп-бензін». Па словах Лойка, Кавалгін паспрабаваў за яе заступіцца, і яго таксама затрымалі. Актывіста АГП даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

У прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама БелаПАН заявілі, што інфармацыяй аб колькасці затрыманых не валодаюць.

Па інфармацыі праваабаронцаў, працэсы над удзельнікамі акцыі пройдуць сёння ў судзе Цэнтральнага раёна.

Варта адзначыць, што з учорашняга вечара не выходзяць на сувязь кіраўнікі інфармацыйна-асветніцкай установы «За Аўто», якія арганізоўвалі папярэднія акцыі «Стоп-бензін».

Апошнія навіны