BE RU EN

Мінфін РФ: Прыватызацыя - толькі адна з 15 умоваў Беларусі

  • 7.06.2011, 16:47

Намеснік кіраўніка Мінфіна лічыць, што манетарны крызіс у Беларусі працягнецца года паўтара.

«Праблемы манетарнага парадку яны ў стане будуць пераадолець досыць хутка. Гэта будзе доўжыцца, можа быць, 15-18 месяцаў», - сказаў Сяргей Сторчак журналістам у аўторак.

Кажучы аб вылучэнні Беларусі крэдыту з боку антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, Сторчак абверг інфармацыю аб тым, што менавіта прыватызацыя беларускіх актываў з'яўляецца галоўнай умовай фінансавай дапамогі.

«Я не ведаю, з чыёй падачы, гэта нехта выхапіў з кантэксту, што гэта асноўная ўмова. Умоваў там дастаткова шмат», - сказаў С. Сторчак.

Ён удакладніў, што прыватызацыя - гэта «адна з 15 пазіцый», якія фарміруюць ўмовы прадастаўлення фінансавай дапамогі.

Апошнія навіны