BE RU EN

Ля фантанаў зараз дзяжураць аўтазакі (Фота)

  • 7.06.2011, 11:45

Менскія фантаны ў гэтыя гарачыя дні сталі для гараджан выратаваннем і месцам вясёлага баўлення часу для моладзі.

Аднак ля фантанаў з'явіліся «назіральнікі», узброеныя рацыямі. Па выпадковым супадзенні ці спецыяльна, але ля фантана на Нямізе 6 чэрвеня нават дзяжурыў аўтазак, паведамляе БелаПАН.

Мабыць, міліцыя зрабіла пэўныя «высновы» пасля «мокрых войнаў», якія прайшлі ў Менску ля Тэатра оперы і балета 5 чэрвеня. Тады ў масавым флешмобе прыйшлі паўдзельнічаць некалькі сотняў чалавек. І супрацоўнікі міліцыі ніяк не змаглі перашкодзіць «мокрай» весялосці.

Апошнія навіны