BE RU EN

З 7 чэрвеня - новыя кошты на АЗС

  • 6.06.2011, 21:43

З нуля гадзін 7 чэрвеня павышаюцца кошты на прадукцыю канцэрна «Белнафтахім». Гэтае другое падаражэнне за два тыдні.

Адпаведны загад канцэрна ўвечары 6 чэрвеня атрымалі аператары сетак АЗС.

Кошт дызельнага паліва падвышаецца на 30,8%, і адзін літр будзе каштаваць 5100 рублёў;

на 28,6% даражэе бензін А80, ягоны кошт складзе 4950 рублёў за літр,

на 29,1% павялічваецца кошт бензіну А92, які будзе каштаваць 5100 рублёў за літр,

а бензін А95 падаражэе на 33,3% і будзе каштаваць 5800 рублёў за літр.

Гэта чацвёртае павышэнне кошту нафтапрадуктаў на працягу гэтага года і другое за апошнія два тыдні: з 24 мая рознічныя кошты былі падвышаныя на 16-24%.

Павышэнне коштаў прадугледжанае «Планам дзеянняў Урада РБ па забеспячэнни збалансаванага развіцця эканомікі ва ўмовах змены афіцыйнага курсу беларускага рубля», які быў зацверджаны Пастановай № 662 ад 25 мая і апублікаваны два дні таму.

Апошнія навіны