BE RU EN

Мілер гатовы да набыцця «Белтрансгаза»

  • 6.06.2011, 15:47

«Газпрам» не лічыць патрэбным ўвязваць падпісанне новага кантракту на пастаўкі газу ў Беларусь і перамовы па набыцці ім яшчэ 50% акцый «Белтрансгаза».

Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік расейскага газавага холдынгу Аляксей Мілер.

«Пытанне набыцця акцый і новы кантракт - два новых дакумента, і не трэба ў адзін дакумент спрабаваць ўпісаць розныя дамоўленасці», - сказаў Мілер.

Пры гэтым ён адзначыў, што ўгода па павелічэнні «Газпрамам» долі ў «Белтрансгазе» да 100% знаходзіцца «ў вельмі-вельмі высокай ступені гатовасці», паведамляе РІА «Новости».

Апошнія навіны