Еўрапейская камісія падтрымае грамадзянскую супольнасць Беларусі
- 1.06.2011, 17:20
Еўрапейская камісія запрашае прыняць удзел у праекце «Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі».
Праект «Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі» - гэта праект Еўрапейскай Камісіі па падтрымцы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Адміністраванне праекта даручанае Радзе міністраў Паўночных краін.
Мэты праекта:
1. Падтрымка ахвяраў рэпрэсій з мэтай забеспячэння дапамогі рэінтэграцыі ў грамадства.
2. Падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, асабліва сродкаў масавай інфармацыі, з мэтай забяспечыць ім магчымасць працягваць сваю дзейнасць і праводзіць інфармацыйныя кампаніі ў Беларусі і за яе межамі.
Праект - гэта неадкладная і абмежаваная ў часе мера, неабходная для тэрміновага рэагавання на патрэбы асоб і арганізацый, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца праз 2 грантавыя схемы.
Схема А: Падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, у прыватнасці сродкаў масавай інфармацыі, з мэтай забяспечыць ім магчымасць працягваць сваю дзейнасць і праводзіць кампаніі ў абарону правоў чалавека. Тэрмін падачы заяўкі - да 17 чэрвеня 2011 года
Схема Б: Міжнародная падтрымка і павышэнне дасведчанасці. Тэрмін падачы заяўкі - да 17 чэрвеня 2011 года
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце www.cssb.lt.