BE RU EN

Незапускаемы

  • 1.06.2011, 10:00

Сумесны запуск расейскага і беларускага спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ракетай-носьбітам «Саюз-ФГ» з касмадрома Байканур адбудзецца не раней за восень 2011 года.

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу-АВН» у сераду крыніца ў ракетна-касмічнай галіне.

«Раней за верасень запуску не чакайце. Зацягваюцца завадскія выпрабаванні спадарожнікаў», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Раней паведамлялася, што старт плануецца 25 жніўня.

Апошнія навіны