Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ: Мы будзем на гэта рэагаваць
- 4.05.2011, 21:51
Прэзідэнцкі Савет па правах чалавека занепакоены затрыманнем у Менску вядомых расейскіх праваабаронцаў.
«Мы будзем на гэта рэагаваць. Тое, што адбываецца - яшчэ адно пацверджанне таго, што нам неабходна аднавіць расейска-беларускую праваабарончую камісію пры прэзідэнцкім Савеце па правах чалавека», - заявіў «Інтэрфаксу» ў сераду ўвечары кіраўнік Савета Міхаіл Фядотаў.
Ён сказаў, што ў палажэнні аб Савеце ёсць пункт аб тым, што Савет дакладвае прэзідэнту РФ аб становішчы з правамі чалавека ў іншых краінах.
«Беларусь - самы непасрэдны аб'ект нашага вывучэння. Расея і Беларусь - удзельнікі «саюзнай дзяржавы».
Для нас зусім неабыякава, як у брацкай Беларусі выконваюцца правы чалавека», - заявіў Фядотаў.
«Любы замах на правы грамадзянаў Расеі мы будзем разглядаць як парушэнне «саюзнай дамовы», - сказаў Фядотаў.