BE RU EN

Навошта кадэбэшнік Зайцаў прыязджаў да Ільхама Аліева?

  • 3.05.2011, 19:50

Ільхам Аліеў прыняў старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Вадзіма Зайцава.

Пра гэта паведамляе прэс-служба азербайджанскага лідэра.

Вадзім Зайцаў перадаў кіраўніку Азербайджанскага дзяржавы прывітанні ад Аляксандра Лукашэнкі.

«На сустрэчы было падкрэслена, што двухбаковыя адносіны паміж Азербайджанам і Беларуссю паспяхова развіваюцца ў розных галінах, адзначанае значэнне супрацоўніцтва паміж адпаведнымі структурамі дзвюх краін, канстатаваная неабходнасць пашырэння сувязяў у сферы бяспекі», паведамляе сайт прэзідэнта Азербайджана.

Ільхам Аліеў выказаў удзячнасць за прывітанні Аляксандру Лукашэнку і прасіў перадаць ягоные прывітанні кіраўніку Беларусі.

Нагадаем, днём раней у гасцях у Аліева была прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ.

Апошнія навіны