BE RU EN

Дзеянні міліцыі выклікалі абурэнне менчукоў (Фота, відэа)

  • 25.05.2011, 14:57

(абноўлена) Каля сотні менчукоў заступіліся за збітага міліцыяй мужчыну.

Як паведамляюць блогеры, канфлікт адбыўся ля гандлёвага цэнтра "Няміга".

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына заступіўся за студэнта, які не аплаціў праезд. Яго скруцілі 2 міліцыянты і ўдарылі па галаве, разбілі галаву да крыві. Людзі не маглі іх разняць. "Воплі абурэння разносіліся па ўсёй Нямізе", паведамляюць відавочцы.

Апошнія навіны