BE RU EN

Міністр гандлю: Дзяржманаполія на імпарт - выдумка

  • 25.05.2011, 13:30

Інфармацыя аб увядзенні дзяржманаполіі на імпарт з'яўляецца выдумкай.

Пра гэта заявіў журналістам міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў у сераду, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

"Гэта выдумка. Ніякіх пастановаў з нагоды дзяржманаполіі на імпарт не існуе”, - сказаў міністр.

"Мы сёння працуем як з кампаніямі дзяржаўнай, так і недзяржаўнай форм уласнасці - з тымі структурамі, якія завозяць тавары, якіх сёння недастаткова ў Беларусі", - дадаў В. Чаканаў.

Апошнія навіны