BE RU EN

Die Tageszeitung: Помста Лукашэнкі асноўнаму суперніку

  • 17.05.2011, 14:08

Прысуд Андрэю Саннікаву, асноўнаму кандыдату ў прэзідэнты ад беларускай апазіцыі, асуджанаму на 5 гадоў турмы, не з'яўляецца нечаканасцю.

«Асноўная мэта аўтарытарнага лідэра краіны Аляксандра Лукашэнкі, чые каты ў турмах КДБ не грэбуюць нават катаваннямі, - на гэтым прыкладзе даць чарговы наглядны ўрок, - піша нямецкая Die Tageszeitung. - Ды і чаму ў сваім «паходзе помсты» супраць крытыкаў рэжыму ён павінен быў праявіць мяккасць ў дачыненні да лютага суперніка?»

Вынік гэтага паказальнага працэсу не дазваляе чакаць нічога добрага па выніках яшчэ не завершанага разгляду справаў чатырох іншых кандыдатаў у прэзідэнты, мяркуе аўтар артыкула. «Яны, як і Саннікаў, на гады знікнуць у турмах ці папраўчых лагерах - за праяву мужнасці: спачатку яны супрацьстаялі Лукашэнку на выбарах у снежні 2010 года, а пасля пратэставалі супраць бессаромнай фальсіфікацыі іх вынікаў», - нагадвае аўтар артыкула Барбара Эртэля.

«У сувязі з грубейшым парушэннем правоў чалавека асаблівую актуальнасць набывае пытанне, хто наогул можа даць адпор гэтаму паранаідальнаму дыктатару? Факт у тым, што эканоміка Беларусі знаходзіцца ў катастрафічным становішчы. Валютныя рэзервы вычарпаныя, дэвальвацыя беларускага рубля - толькі пытанне часу. «Менавіта таму Еўрапейскі Звяз, аказваючы максімальную падтрымку палітзняволеным і іхнім блізкім, павінен сур'ёзна задумацца над пашырэннем ўжо дзеючых эканамічных санкцый», - мяркуе аўтар артыкула.

Адначасова неабходныя выразныя словы ў адрас Масквы, якая працягвае падтрымліваць суседку за кошт ільготных коштаў на імпартаваныя энерганосьбіты і крэдытаў, падкрэсліваецца ў артыкуле.

Апошнія навіны