BE RU EN

Электронны рубель абясцэніўся на 47%

  • 12.05.2011, 3:13

На інтэрнет-біржы абмену валют у сістэме Webmoney курс беларускага рубля (WMB) пасля абвешчанай Нацбанкам «лібералізацыі» склаўся на ўзроўні 4395-4500 рублёў за даляр.

Г.зн. купіць беларускія рублі можна па курсе 4395 рублёў за даляр, а купіць даляры - па 4500 рублёў.

З-за невялікага абароту курсы, якія склаліся на біржы, наўрад ці можна лічыць аб'ектыўнымі, аднак іншых пляцовак, на якіх курс усталёўваецца вольна на аснове попыту і прапановы, у краіне не засталося. Да таго ж, стаўкі на інтэрнэт-біржы адлюстроўваюць чаканні радавых карыстальнікаў і іхняе прадстаўленне аб справядлівым курсе куплі-продажу наяўнага даляра за беларускія рублі і могуць з'яўляцца арыенцірам для рынку наяўнай валюты.

Нагадаем, Нацбанк рэкамендаваў камерцыйным банкам ўсталёўваць курс продажу даляраў у абменніках не вышэй за 4000 рублёў (на 30% вышэй за афіцыйны). Нават па такім курсе валюта ў абменных пунктах не з'явілася.

Апошнія навіны