BE RU EN

Камісія ПАРЕ на наступным тыдні правядзе слуханні па Беларусі

  • 8.04.2011, 15:03

Камісія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) на маючай адбыцца на наступным тыдні вясновай сесіі правядзе слуханні па сітуацыі ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў журналістам у пятніцу кіраўнік Міжнароднага камітэта Дзярждумы РФ Канстанцін Касачоў, перадае РІА "Новости".

"У маючых адбыцца слуханнях прымуць удзел прадстаўнікі беларускай апазіцыі", - сказаў Касачоў. Слуханні, як чакаецца, пройдуць у аўторак у першай палове дня.

На мінулай зімовай сесіі ПАРЕ прыняла рашэнне замарозіць усе кантакты з беларускім кіраўніцтвам пасля снежаньскіх падзеяў у краіне.

Апошнія навіны